Садовыя суніцы зацвілі ў агародзе віляйчанкі Ірыны Ахрэм.

Жанчына расказала МЛЫН.BY, што летам сабрала з гэтага куста ўраджай. А ён зацвіў зноў.

У жніўні ў віляйчанкі Таццяны Паслед зацвілі яблыня і вішня, а на Віцебшчыне — бэз. Нетыповыя для такой пары года з’явы навукоўцы звязваюць з пацяпленнем клімату.

Фота mlyn.by.