Бассейн

Басейны ў Мастах і Смаргоні плануюць адкрыць у наступным годзе. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі для рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, піша БЕЛТА.

“Напрыклад, у Смаргоні на наступны год запланавана адкрыццё пасля рэканструкцыі басейна. У 2019 годзе адрамантуем некалі закрыты, аварыйны басейн у Мастах”. Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што ствараюцца і новыя аб’екты. Напрыклад, хутка здадуць сучасны спартыўны комплекс у Астраўцы.