Турнір доўжыўся два дні і аб’яднаў 28 спартсменаў з розных краін.

Беларусь на спаборніцтвах прадстаўлялі, у асноўным, юніёры. У склад каманды ўваходзіў майстар Ільянскага лясніцтва Вілейскага доследнага лясгаса Сяргей Гайчук.

Прадстаўнікі Вілейшчыны не аднаразова ўваходзілі ў зборную каманду Беларусі і паспяхова выступалі. Так, сёлета ў жніўні са званнем чэмпіёна вярнуўся ў Вілейку Валеры Дуровіч з Чэмпіянату свету, што праводзілі ў Нарвегіі.