Керчь

Расійскія СМІ даведаліся пра сям’ю, у якой рос падазраваны ў масавым забойстве ў політэхнічным каледжы Керчы 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў.

Бацька хлопца з’яўляецца інвалідам, жыў асобна ад сына. Маці была ў забароненай у Расіі секце «Сведкі Іеговы».

Раніцай 18 кастрычніка ўрад Крыма апублікаваў афіцыйны спіс загінуўшых у каледжы. У гэтым паведамленні адзначаецца, што ўсяго 20 загінулых, аднак у спісе фігуруюць 19 прозвішчаў.

Раслякоў, які таксама быў знойдзены мёртвым, у гэтым спісе не значыцца.