У Мінску прыбіральшчыца гаражнага кааператыва знайшла ў кантэйнеры для смецця 5 400 даляраў, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС сталіцы Вольга Міхаленя.

Жанчына прыбіралася ў гаражным кааператыве «Малінаўка». «Збіраючы смецце, яна ўбачыла пачак. Прыбіральшчыца стала пытацца ва ўладальнікаў гаражоў, не гублялі яны грошы. І пасля таго як гаспадар не быў знойдзены, звярнулася ў міліцыю з просьбай знайсці ўладальніка і перадаць яму грошы», – распавяла Вольга Міхаленя.