Дар’я Арловіч – васьмікласніца Красненскай сярэдняй школы – выступіць у секцыі “Інфарматыка”. Яна раскажа пра мову праграмавання Scratch 2.0 і трэнажор вуснага лічэння.

Праца, з якой прадставіць Вілейшчыну адзінаццацікласніца Яўгенія Бурак  з другой вілейскай гімназіі, называецца “Добры дзень, паночкі”. У працы распавядаецца пра супрацоўніцтва карэспандэнтаў Вілейскага павета з газетай “Наша ніва” у 109 годзе. Яўгенія выступіць у секцыі “Літаратуразнаўства”.

Большасць прадстаўнікоў рэгіёна будзе выступаць у секцыі “Геаграфія 21 стагоддзя”. Тут, Ілля Сушко, дзевяцікласнік з Сакаўшчыны Валожынскага раёна, распавядзе пра малыя рэкі і клопат пра іх. Паліна Фалей з палачанскай школы раскажа пра стварэнне краязнаўчага інтэрнэт-праета з выкарыстаннем мабільнага дадатку, а Вікторыя Паўлоўская з Турэц-Баяраў – пра мікратапонімы роднай вёскі і яе ваколіц. Абедзве дзяўчынкі прадстаўніцы Маладзечаншчыны.

Ягор Шыкавец з Нарачанскай школы №2 у сваёй працы вывучаў гідра-гемарфалагічныя характарыстыкі і экалагічны стан басейна ракі Сермеж.