Пр тое, што ў Вілейцы знікла 79-гадовая Марыя Маліноўская, мы пісалі 15 кастрычніка. Учора сын жанчыны знайшоў яе труп,распавёў старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС, маёр міліцыі Віталь Паслед.
Па яго словах, жанчыну знайшоў яе сын недалёка ад дома.

Цела ляжала ля меліярацыйнага канала ў гразі. Было відаць, што жанчына ўвязла і не магла выбрацца. Побач з ёй ляжаў галёш, увязлы ў гразі.

– Невядома, ці здароўе жанчыну падвяло, ці яна памерла ад таго, што захлынуся, бо ляжала тварам у гразі, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” Віталь Паслед.

Канчатковую прычыну смерці ўстановяць спецыялісты.