АЗС

У Віцебскім раёне прысудзілі 11 гадоў калоніі асобага рэжыму чалавеку, які напаў на запраўку.
19 чэрвеня, мужчына зайшоў у краму на АЗС і, пагражаючы нажом, запатрабаваў аддаць грошы з касы. У касе аказалася ўсяго 532 рублі. Мужчына схаваў грошы ў пакет і адправіўся іх траціць. Абвінавачаны адмовіўся прызнаваць віну. Суд даведаўся, што мужчына быў пад дзеяннем «Спайса».

Паколькі гэта другое злачынства мужчыны, яго прысудзілі да 11 гадоў турмы з поўнай канфіскацыяй маёмасці. Таксама злачынец павінен заплаціць касірцы за маральную шкоду 1500 рублёў і 171 рубель на карысць запраўкі.