У пятніцу, 19 кастрычніка, у Чэрыкаўскім раёне ў аварыі загінулі чатыры жанчыны.

Як паведамляе Следчы камітэт, каля 19:30 легкавік «Рэно» ехаў за трактарам, да якога ззаду быў прымацаваны плуг.

40-гадовая кіроўца «Рэно» не заўважыла плуг і сутыкнулася з ім.

У выніку загінулі чацвёра — кіроўца і тры пасажыркі (19, 40 і 49 гадоў). Яшчэ адна 19-гадовая пасажырка шпіталізавана з цяжкімі траўмамі.

Як паведамляе Следчы камітэт, каля 19:30 легкавік «Рэно» ехаў за трактарам, да якога ззаду быў прымацаваны плуг.40-гадовая кіроўца «Рэно» не заўважыла плуг і сутыкнулася з ім.

У выніку загінулі чацвёра — кіроўца і тры пасажыркі (19, 40 і 49 гадоў). Яшчэ адна 19-гадовая пасажырка шпіталізавана з цяжкімі траўмамі.