18 кастрычніка вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да двух жыхароў Вілейшчыны, якія скралі цяля.
Здарэнне адбылося каля гадзіны дня 13 кастрычніка. Двое мужчын, адзін – са Старынак, другі з Мацькаўцаў – прыйшлі на тэрыторыю мацькаўскай гаспадаркі.

Там з загона яны скралі цяля. Шкода склала амаль 590 рублёў.

Падазраваных затрымалі.