пажар

Пра пажар на “101” паведамілі суседзі пасля чатырох гадзін раніцы.

Калі выратавальнікі прыехалі, дом гарэў адкрытым полымем, дах праваліўся ўнутр. Устанавілі, што ў доме не было электрычнасці і пажарнага апавяшчальніка. Пастаянна тут не жылі, прыязджалі на лецішча.

23-гадовая гаспадыня-мінчанка спала ў доме. Але калі пачула трэск шыферу, прачнулася і змагла выбегчы з дома самастойна. Тушыць не спрабавала.

Прычыну пажару высвятляюць.

МНС рэкамендуе ўстанавіць пажарны апавяшчальнік і нагадвае, што прычынай большасці пажараў з’яўляецца курэнне ў нецвярозым выглядзе.