Ноччу 21 кастрычніка здарыўся пажар у вёсцы Цюрлі. Гарэла прыватная лазня.
Пра пажар на “101” паведамілі каля 12 гадзін ночы. Калі прыехалі выратавальнікі, цагляны будынак гарэў адкрытым полымем.

Пасля пажару засталіся толькі сцены: згарэў дах і ўсё, што было ў лазні.

Пацярпелых няма. Прычыну высвятляюць. Магчыма, ёй стала няправільнае выкарыстанне электрасетак і электраабсталявання, распавяла “Рэгіянальнай газеце” інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.