Ад пачатку года наМаладзечаншчыне адбылося тры дарожна-транспартных здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх трое дзяцей атрымалі траўмы.

 
4 сакавіка каля 17.40 на дарозе Маладзечна-Самалі, 38-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Сітраэн у кірунку Маладзечна, наехаў на 13-гадовую жыхарку Маладзечна, якая раптам выбегла на праезную частку дарогі. Пацярпелая дзяўчынка з  пераломам перадплечча была дастаўлена ў бальніцу.

10 верасня, каля 19.00,кіроўца-маладзечанец, на Фальксваген-вента, рухаючыся па завулку Лазневаму  на скрыжаванні з вуліцай М.аксіма Багдановіча наехаў на непаўналетнюю раварыстку. навучэнку 5 класа. У выніку ДТЗ дзіцё атрымала траўмы. Дзяўчынку забралі ў дзіцячую бальніцу.

16 верасня, каля 20.50, кіроўца на Вольве, рухаючыся па Вялікім Гасцінцы з боку  Смаргоні, паблізу дома 143, на зялёны сігнал святлафора, наехаў на пешаходаў, якія перабягалі вуліцу на чырвоны сігнал светлафора. Пацярпелыя – навучэнцы сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы Маладзечна.

Памылкі пешаходаў, што сталі прычынамі ДТЗ:

– пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;
– нечаканае выйсце з-за транспартавага сродку ці іншых;
перашкод, што абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу;
– гульня і свавольствы на дарозе;

– знаходжанне без дарослых і адсутнасць флікера