“У лістападзе на сесіі міжурадавага камітэта па ахове матэрыяльна-культурнай спадчыны ЮНЕСКА чакае разгляду пытанне аб уключэнні ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва”, – сказаў Юры Бондар.

У Беларусі працягваецца планамерная работа па выяўленні, вывучэнні і фіксацыі культурных каштоўнасцяў з наступным уключэннем у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сёння ў ім налічваецца больш за 5,5 тысяч аб’ектаў.