22 кастрычніка на Вілейшчыне ля Куранца ў рацэ Пела рыбак сеткай злавіў адну стронгу. Цяпер яго чакае штраф і крымінальная адказнасць, пра гэта “Рэгіянальнай газеце” выконваючы абавязкі начальніка Мядзельскай раённай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету Раман Лесін.
Супрацоўнікі інспекцыі затрымалі рыбака каля 11 гадзін. Ён незаконна вылавіў сеткай адну стронгу. Гэтая рыба занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 441 рубель.

За незаконна злоўленую рыбу, што занесеная ў чырвоную кнігу, прадугледжаная і крымінальная адказнасць. Прычым гэта не залежыць ад памеру шкоды, нанесенай навукольнаму асяроддзю і кошту здабытай рыбы.

Матэрыялы перадалі ў Вілейскі РАСК.