Пасля заявы бацькоў у Маладзечна выехалі кіраўнікі УУС, лепшыя аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення, былі мабілізаваны ўсе сілы міліцыі непасрэдна на месцы.

У распараджэнні аператыўнікаў апынулася відэа меркаванага злачынцы. Камера вонкавага назірання аднаго з адміністрацыйных памяшканняў, размешчаных непадалёк ад месца падзей, зафіксавала маладога чалавека, прыкметы якога, а таксама дадзеныя пацярпелай дзяўчыны, супадалі.

Міліцыя пачала пошук. Арыенціроўку распаўсюдзілі ў гарадскіх СМІ, інфармацыю аб рэзанансным злачынстве падхапілі жыхары Маладзечна.

Вынік быў тым жа вечарам. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку размаўлялі з работнікамі адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі. Тыя пазналі стажора, што працуе ў краме. Высветлілася, што 17-гадовы малады чалавек — жыхар іншага горада, і ўжо з’ехаў пасля працы дадому. Міліцыянеры адразу ж выехалі па месцы жыхарства маладога чалавека. Дома яго і затрымалі. Пры першапачатковым апытанні фігурант стаў адмаўляць сваю датычнасць да здзяйснення злачынства, аднак потым зразумеў, што адмаўляць няма сэнсу.