Новыя алеі заклалі ля некаторых устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя.

З’явіліся дрэвы на пад’ездзе да райцэнтра, уздоўж гарадскіх вуліц і аўтадарог. У азеляненні паўдзельнічала каля пяцісот вілейчукоў.

Так, 19 кастрычніка супрацоўнікі Цэнтра эстэтычнага выхавання пасадзілі алею “Славутыя землякі” на сваёй тэрыторыі. У гэты ж дзень з’явіліся новыя дрэвы і ля вілейскага Дома рамёстваў і на тэрыторыі Людвіноўскага дома культуры.