Паўлу Трону 28 гадоў, ён звычайны малады чалавек. Любіць гуляць у футбол і хадзіць у кіно.
Пасля школы паступіў у Вілейскі каледж, хацеў стаць электрыкам. Але яго жыццё змянілася, і адразу пасля заканчэння вучобы Павел паехаў паступаць у Пінскую духоўную семінарыю.

У верасні яго «размеркавалі» ў Будслаўскі касцёл. Як жывецца маладому хлопцу ў аграгарадку, чаму яму хацелася кінуць службу ў храме і якое гэта — даць зарок бясшлюбнасці.

Валянціна Варанюк: “Калі першы сын стаў манахам, я галасіла. Калі другі – танцавала”. Маладзечанка распавядае, як прыняла рашэнні трох сваіх сыноў сысці ў манастыр