Невідушчы

Ад 15 кастрычніка да 15 лістапада адзначаецца месячнік “Чалавек з белым кійком”. Ён нагадвае пра існаванне побач людзей з інваліднасцю, пра дапамогу і салідарнасць. Канцэрт правядуць у Цэнтралізаванай клубнай сістэме (былым Доме культуры чыгуначнікаў) 15 лістапада. Пачатак а 17-ай. Уваход вольны.
Яго закрыюць канцэртам, перад якім зладзяць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працы з саломкі, бісера, вышытыя карціны, куклы, вязанне парадуюць гледачоў. Таксама прадставяць прадукцыю “ЭНВА”.

– “ЭНВА” заявіць пра сябе, пра людзей са слабым зрокам. На канцэрце будзе калектыў мастацкай самадзейнасці нашага прадпрыемства, запрошаныя госці, – распавяла “РГ” Валянціна Федаровіч, бібліятэкар гарадской спецыялізаванай бібліятэкі №18.