Фотаздымак у рэдакцыю даслаў наш чытач Віталь.
Хлопец едзе ў трэцім вагоне электрычкі “Мінск-Маладзечна”. У яго вагоне – новыя мяккія крэслы замест звычайных.

Па словах чытача, такое новаўвядзенне ў трох вагонах электрычкі.

– Людзі заходзяць у вагон і адразу палохаюцца, на тварах – шок, – кажа хлопец.