Пішуць, што імпартныя лекі ад прастуды паступова замяняць айчыннымі, больш таннымі, прэпаратамі. Мы патэлефанавалі ў аптэкі рэгіёна, каб даведацца, якая сітуацыя ў іх.

У Вілейцы, у аптэцы на вуліцы 1 Мая, колдрэксу і фервексу няма. Але ёсць антыгрыпін і тэрафлю, паведамілі нам.

З шасці аптэк Смаргоні названыя імпартныя “парашкі” ад прастуды ёсць у дзвюх.

Тое ж тэрафлю ў Мядзеле – толькі ў адной аптэцы.

У нас застаўся толькі антыгрыпін. Ні фервексу, ні колдрэксу, ні тэрафлю няма. Ці з’явяцца? Цяжка сказаць. Названыя прапараты пакуль на перэрэгістрацыі, – паведамілі нам у Маладзечне, у аптэцы на вуліцы Скарыны.