Узнагароду даюць за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.
Указ пра ўзнагароджанне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 лістапада.

У спісе ёсць шматдзетныя мамы з нашага рэгіёна.

Гэта Аксана Бузоўкіна з Маладзечна – укладчык-упакоўшчык таварыства “Канфа”.

Алена Гудзель з Маладзечаншчыны – швачка таварыства “Белпа-Мед”.

Марыя Даражынская з Мядзельшчыны – жывёлавод гаспадаркі ў Сватках.

Аляксандра Ларына з Вілейкі – хатняя гаспадыня.

Вольга Пагуца з Маладзечаншчыны – работніца дзіцячага садка ў Лебедзеве.

Іна Пучкіна – работніца Вілейскага Палаца культуры.