Ад 5 па 30 лістапада ў краіне пройдзе першы этап перапісу насельніцтва, на якім складуць спісы дамоў і зарэгістраваных у іх грамадзян, паведамляе Белстат.

Прыцягнулі тысячу чалавек (рэгістратараў), якія на працягу 19 рабочых дзён правядуць абход жылых і нежылых будынкаў у межах выдзеленых участкаў.

У рэгістратараў будуць планшэты са спецыяльнымі праграмамі, якія дазволяць адразу ўносіць у базу ўсю інфармацыю.

Пры праверцы рэгістратар ўдакладніць, ці сапраўды будынак існуе па адрасе, праверыць інфармацыю і адкарэктуе яе пры неабходнасці.