4 лістапада ў Мінску правялі фестываль адзінаборстваў «Minsk Open 2018».

На спаборніцтвы сабраліся прадстаўнікі спартыўных клубаў. Прайшлі турніры па баявым самба, грэплінгу, джыў-джытсу.

У турніры па грэплінгу – байцовая тэхніка з выкарыстаннем захопаў – паўдзельнічалі віляйчане – прадстаўнікі клаба «Прайд».

Інструктар Віталь Будзько, які выступаў у раздзеле “Майстар”, заняў першае месца ў сваёй вагавай катэгорыі. Лепшым у раздзеле “Аматар” стаў віляйчанін Уладзімір Давідовіч.