Забойства

У кватэры знайшлі 77-гадовую жанчыну з множнымі колата-рэзанымі ранамі галавы і цела.
Шакавальнае забойства адбылося ў Полацку. Там, у кватэры, знайшлі цела 77-гадовай жанчыны з множнымі колата-рэзанымі ранамі галавы і цела. Папярэдне ўстаноўлена, што яе ў сварцы нажом забіў 80-гадовы муж, які затрыманы, паведамляецца ў сутачнай зводцы МУС.

А днём пазней, 7 лістапада, у Глыбоцкім раёне ў сваёй хаце з рэзанымі ранамі шыі знайшлі труп 58-гадовага мужчыны. Яго ў сварцы, пасля сумеснага распівання спіртных напояў, нажом забіў 42-гадовы жыхар Полацкага раёна.

– Напярэдадні таго, што адбылося загінулы знаходзіўся ў кампаніі сужыцелькі і іх агульнага знаёмага. Пры распіванні алкаголю паміж мужчынамі ўзнік канфлікт, у выніку якога гаспадару дома былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ён памёр на месцы здарэння, – распавялі ва ўпраўленні следчага камітэта па Віцебскай вобласці.