Махлярства Польшча

Дэпартамент марской памежнай аховы Польшчы затрымаў мужчыну і дзвюх жанчын, якія прымусілі да рабства больш за 500 чалавек, паведамляе прэс-служба дэпартамента.

42-гадовы паляк і дзве яго «калегі», 40-гадовая і 61-гадовая жанчыны, падманам працаўладкоўвалі людзей на будаўнічыя аб’екты ў Польшчы і Швецыі. Мужчына размяшчаў у інтэрнэце і агенцтвах аб’явы аб вакансіях, а калі людзі адгукаліся – «прымаў» на працу. У работнікаў махляр з розных прычынаў адбіраў пашпарты, складаў падробленыя кантракты, а грошы за працу плаціў мізэрныя або зусім не плаціў. Калі работнікі патрабавалі аплаты, пагражаў дэпартацыяй, абвінавачваў у крадзяжы, прыніжаў і біў.

Цяпер мужчына арыштаваны, жанчыны адпушчаныя пад заклад і падпіску аб нявыездзе.