Пераможцам стаў старшы прапаршчык унутранай службы Мікалай Таўкач, дыспетчар ЦАК Маладзечанскага ГРАНС. На пасадзе Мікалай ужо 17 гадоў.

У ГРАНС прайшоў пасля службы ў войску. Як лічыць Мікалай, дыспетчар заўсёды павінен быць «з халоднай галавой», максімальна сабраны і падрыхтаваны.

– Дыспетчар знаходзіцца ў самым сэрцы падзей, з’яўляецца «вачыма і вушамі» падраздзяленняў, якія ўжо ідуць да месца здарэння, і пры гэтым застаецца на сувязі з тым, хто цяпер знаходзіцца ў небяспецы, – кажа пераможца конкурсу. – Чалавек па той бок тэлефона павінен быць упэўнены, што дапамога ўжо ў шляху, ён не адзін. Бо ў любой пазаштатнай сітуацыі людзі, як правіла, адразу пачынаюць панікаваць. Часам, менавіта гэта перашкаджае ўспомніць нават тэлефон службы выратавання. Мікалай ужо ў чацвёрты раз перамагае ў абласным конкурсе. Прадстаўнік Маладзечанскага гаррайаддзела  прадставіць сталічны рэгіён на рэспубліканскім конкурсе.