Удзень пятага лістапада мясцовая жыхарка з вёскі Слабодка Хажоўскага сельсавета паведаміла па тэлефоне “101”, што у вёсцы гарыць дом.
Калі прыехалі першыя ратавальнікі, дом гарэў адкрытым полымем.

У выніку жыллё часткова выгарала знутры, агонь пашкодзіў дах.

69-гадовы пенсіянер змог выйсці самастойна. Цяпер мужчына будзе жыць у сваякоў у Маладзечне, распавяла інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат. 

Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць парушэнне правіл пры карыстанні печкай. Апавяшчальніка ў доме не было.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае асноўныя правілы бяспекі пры карыстанні печкай:

– неабходна замазваць расколіны;

– коміны трэба прачысціць і адрамантаваць, у межах гарышча патынкаваць і пабяліць;

Здымкі з месца здарэння забяспечаныя Валянцинай Сопат.

– нельга выкарыстоўваць для распалу гаручыя вадкасці;

– на драўлянай падлозе перад топкай неабходна прыбіць бляху неменш як 50 на 70 сантыметраў;

– паліць печку два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны;

– рэкамендуюць устанавіць пажарны апавяшчальнік.