Следчы камітэт

Следчы камітэт праводзіць праверку смяротнага траўмавання 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мінска.
Няшчасны выпадак адбыўся 7 лістапада ў вёсцы Падневічы Валожынскага раёна.

Індывідуальны прадпрымальнік аказваў  фізічнай асобе будаўнічыя паслугі. Ён заліваў падмурак пад плот. Адна з апор, якія ўтрымліваюць аўтабетонанасос, разбурылася і ўвайшла ў грунт. У выніку стралой для падачы бетону, усталяванай на грузавым аўтамабілі МАЗ, прыціснула індывідуальнага прадпрымальніка. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 45-гадовы жыхар Мінска памёр на месцы.

Фота sk.gov.by.

Следча-аператыўная група неадкладна аглядзела месца здарэння, апытала відавочцаў, канфіскавала дакументы, якія тычыцца дзейнасці.

Будаўнічыя паслугі прадпрымальнікам аказваліся па вуснай дамоўленасці.

Для ўстанаўлення прычыны смерці і іншых абставінаў прызначылі экспертызы.

Па выніках праверкі прымуць працэсуальнае рашэнне.