Гэта два фотаздымкі і нумар газеты “Русское слово”.

– Гэты дом на Маркава, каля бальніцы, каля пяці год таму набыла мая свякроў, – кажа Аляксандра. – Абавязкова гляну дамавую кнігу, каб даведацца, хто тут жыў раней.

Адваротны бок фотаздымкаў.

На фотаздымках – сям’я з дзецьмі. На адваротным баку здымкаў стаіць подпіс “Юрашайтис” і горад Вільня. Паводле інтэрнэт-крыніц, Аляксандр Юрашайціс – літоўскі фатограф. Гады жыцця – 1859-1915. У юнацтве апынуўся ў Гродзенскай вобласці.  Тут навучыўся друкаваць фотаздымкі. Атрымаў дазвол фатаграфаваць у Белавежскай пушчы паляванне знакамітых асоб на зубра.

Старонкі газеты за 1916 год.

У 1912 годзе фатограф з сям’ёй пераехаў у Вільню. Праз год набыў фотамайстэрню. Тут і былі зробленыя фотаздымкі, якія нядаўна знайшла Аляксандра. Менавіта майстэрня на рагу Георгіеўскай і Татарскай вуліц у Вільні, пазначаная на здымку.

Газета “Русское слово”, знойдзеная ў вілейскім хляве, выдавалася ў Расійскай Імперыі ад канца 19 стагоддзя да 1917 года. Па падзеях, якія там асвятляюцца, можна вызначыць год выдання – 1916. Напрыклад, пахаванне генерала Мамантава, асветленае на адной са старонак, адбылося ў верасні 1916 года.

Сёння Аляксандра пагартала Дамавую кнігу і высветліла, хто жыў у гэтым доме на Маркава.

Ад 1912 года гаспадыняй была Марыя Васільеўна Баслык, ураджэнка вёскі Клыні Вілейскага раёнаАд 1937 года – ужо новая гаспадыня, але з тым самым прозвішчам – Надзея Мікалаеўна Баслык,  ураджэнка Вілейкі.

Магчыма, на фотаздымках якраз Марыя Баслык са сваёй дачкой.

Дамавая кніга. Фота забяспечанае Аляксандрай Узгорак.