Вілейскі райвыканкам разам з філіялам “Аўтобусны парк №5” абмяркоўваюць магчымасць увядзення аўтобуснага маршрута “Вілейка-Ілья” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Усе, хто зацікаўлены, каб з’явіўся такі рэйс, звяртайцеся да Віктара Філістовіча па тэлефонах  8 (01771) 7-64-52, 8-029-777-24-18 да 15 лістапада.

Для людзей з абмежванымі магчымасцямі прадугледжаны спецыяльны аўтобус з нізкай пасадкай.