Жыхара Івянца абрабавалі проста на вуліцы ўвечары 3 лістапада.
Здарэнне адбылося, калі на вуліцы ўжо былі прыцемкі. Да 56-гадовага мясцовага жыхара прыстаў раней судзімы 36-гадовы мужчына, таксама мясцовы.

Пагрозамі і гвалтам ён адкрыта скраў ў 56-гадовага бутэльку піва і 15 рублёў. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Падазраванага затрымалі. 8 лістапада завялі крымінальную справу.