Найлепшым гульнявым фільмам нацыянальнага конкурсу на «Лістападзе» стала стужка рэжысёра Мары Тамковіч «Дачка».

Цяпер Мара Тамковіч жыве ў Польшчы.

Яна – дачка беларускіх журналістаў Аляксандра і  Ірыны Тамковічаў, якія нарадзілся ў Ашмянах і жылі на суседніх вуліцах. Сувязей з радзімай бацькоў Мара не губляе і днямі збіраецца паехаць туды.

– Дачка нарадзілася ў Мінску, але ў Ашмянах прайшло яе дзяцінства, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” бацька Мары, Аляксандр.

Фільм «Дачка» – дыпломная праца Мары – трагедыя 16-ці гадовай дзяўчыны і яе бацькі.