Гума

Ад 1 снежня за ўдзел у дарожным руху транспарту, не абсталяванага зімовай гумай, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць – папярэджанне ці штраф да 0,5 базавай велічыні.
1 БВ – Br24,5.

Забаронены ўдзел у дарожным руху са зношаным пратэктарам, вышыня малюнка якога складае менш за чатыры міліметры. Такое парушэнне цягне папярэджанне або штраф у памеры да адной базавай.

Паўторнае на працягу года ігнараванне дадзенага патрабавання заканадаўства можа прывесці да штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых, паведамляе peramoga.by са спасылкай на АДАІ Вілейскага РАУС.