Памятныя імпрэзы правялі 11 лістапада.
Прадстаўнікі фонду «Крокі», краязнаўцы, музейшчыкі і неабыякавыя да гісторыі людзі сабраліся ля капліцы-помніка на гарадскіх могілках на вуліцы 1 Мая.

Пасля літургіі ўсклалі кветкі да памятных пліт з імёнамі загінулых пры вызваленні горада ў 1915 годзе.

Таксама ўдзельнікі наведалі магілу віляйчаніна, удзельніка Нарачанскай аперацыі, які памёр ад ран і пахаваны на вілейскіх гарадскіх могілках у 1916 годзе.