Навукоўцы-літаратуразнаўцы Беларусі і Расіі знайшлі раней невядомы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сёння ў Маскве на адкрыцці экспертна-медыйнага форуму «Маладыя навукоўцы як прыярытэт Саюзнай дзяржавы», перадае карэспандэнт БелТА.

Рукапіс раней невядомага верша.

Нагадаем, што жыццё Максіма Багдановіча звязанае з Маладзечаншчынай. У 1911 годзе паэт адпачываў і натхняўся ў фальварку Ракуцёўшчына, што на Маладзечаншчыне. У 1970-х гадах гэтае месца адкрыў гісторык Генадзь Каханоўскі.