Раніцай 11 лістапада ў Карпавічах на Вілейшчыне ў бытавым вагончыку знайшлі дваіх мужчын з нажавымі раненнямі. Смерць 28-гадовага мясцовага жыхара канстатавалі на месцы. 55-гадовага параненага мужчыну забралі ў рэанімацыю.

Як распавяла Таццяна Беланог, перад здарэннем мужчыны выпівалі ў бытавым вагончыку, які стаяў на тэрыторыі сваяка загінулага. Узнікла сварка, якая скончылася бойкай. Мужчыны паранілі адзін аднаго нажом.
– У выніку 28-гадовы мужчыны памёр. 55-гадовы цяпер у бальніцы, яго дапрошваюць, – распавяла “Рэгіянальнай газеце” афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
На месцы здарэння. Фота забяспечанае Таццяна Беланог.