Футбол

Да ўдзелу ў турніры па міні-футболе дапускаюцца каманды раёна, калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, вайсковых частак, гаспадарак, каманды ДЮСШ.
Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца каманды раёна, калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, вайсковых частак, гаспадарак, каманды ДЮСШ.
Пра гэта паведаміла крыніца з цэнтра фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы. Як гаворыцца ў паведамленні, да спаборніцтваў не дапускаюцца гульцы маладзей 2004 года нараджэння.

Калядны турнір па міні-футболе пройдзе ад 1 снежня 2018 года па 31 студзеня 2019 года ў зале ФАК «Юнацтва». Галоўны суддзя спаборніцтваў – Аляксандр Лобан, галоўны сакратар – Міхаіл Калітовіч.

Каманда, якая заняла першае месца, узнагароджваецца медалямі, гульцы каманды – грашовымі прызамі і граматамі першай ступені. Каманды, якія возьмуць другое і трэцяе месцы, узнагароджваюцца медалямі, грашовымі прызамі і граматамі адпаведных ступеняў.

Судзейская калегія, падача заявак і заявачных узносаў адбудзецца 28 лістапада ў будынку ФАК «Юнацтва». Пачатак а 17-ай. Кантактны тэлефон: + 375-29-359-34-91.