Акцыя

12 лістапада ў Ашмянскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя. Мерапрыемствы накіраваныя на папярэджванне пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Акцыя будзе праходзіць да 30 лістапада. На першым этапе школьнікі, актывісты моладзевай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і работнікі МНС раскажуць пасажырам аўтобусаў аб небяспецы курэння ў ложку, арганізуюць раздачу інфармацыйных буклетаў на прыпынках грамадскага транспарту.

Другі этап пройдзе на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Работнікі МНС наведаюць працоўныя калектывы і давядуць інфармацыю аб надзвычайных сітуацыях.

Трэці этап пройдзе ва ўстановах адукацыі. Для навучэнцаў каледжаў правядуць тэматычную  дыскатэку і брэйн-рынг. Фінальнае мерапрыемства з канцэртнымі нумарамі і конкурсамі адбудзецца ў СШ №2.