Валейбол

Арганізатарамі турніру з’яўляюцца СТАА «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея» і аддзел адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Мэты і задачы:

папулярызацыя валейбола як аднаго з відаў актыўнага адпачынку, павышэнне матывацыі сярод навучэнцаў;
выяўленне мацнейшых гульцоў сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў Вілейшчыны, павышэнне іх спартыўнага майстэрства;
прадстаўленне грамадскасці Вілейскага раёна дзейнасці Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея» як міжнароднага партнёрскага праекта.