Выхадныя

Працоўныя суботы, як вынікае з пастановы, зацверджанай Саветам міністраў, чакаюць беларусаў 22 і 29 снежня. Адпаведна, 24 і 31 снежня будуць выходнымі днямі.
У снежні ў Беларусі будзе дзве рабочыя суботы. Перанясуць і некаторыя выхадныя дні.

Справа ў тым, што цяперашнія Каталіцкія Каляды выпалі на 25 снежня, аўторак. Такім чынам, напярэдадні беларусы атрымліваюць адразу тры выхадныя дні – ад нядзелі да аўторка.

Напярэдадні Новага года таксама тры дні будуць непрацоўнымі, паколькі 31 снежня –  панядзелак. А вось «лёс» 2 студзеня яшчэ невядомы, бо графік рабочых і выхадных дзён афіцыйна яшчэ не зацвердзілі.

Арганізацыям з улікам іх спецыфікі працы прадастаўлена права пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку.