Пасля завяршэння сезону чэмпіяната Беларусі па футболе ў першай лізе, па выніках якога ФК «Смаргонь» фінішаваў на 11-м месцы, смаргонскую каманду пакінулі дзесяць футбалістаў.
Як паведамляе прэс-служба ФК «Смаргонь», па заканчэнні арэнднага пагаднення з «Нёманам» вяртаюцца ў гродзенскі клуб Дзяніс Васкабойны (12 матчаў), Яўген Сакута (6 матчаў) і Алег Кобрын (6 матчаў).

Па пагадненні бакоў скасавалі кантракты з клубам абаронца Аляксей Нікулін (14 матчаў), паўабаронцы Мікіта Дзенісевіч (14 матчаў), Павел Ляхновіч (14 матчаў), Мікіта Макараў (24 матчы; 1 гол), Сямён Смунёў (13 матчаў; 1 гол), Вадзім Бальбух (2 матчы) і нападаючы Максім Дубай (4 матчы).