Цягнік

Мужчына прыйшоў на чыгуначны вакзал і пралез пад вагонам цягніка, які стаяў на рэйках. Ён не заўважыў іншы цягнік, які рухаўся з Брэста ў Лунінец. Ад атрыманых траўмаў вясковец памёр на месцы.
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада на чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі. Як інфармуе “Беларусь сегодня”, 57-гадовы жыхар вёскі Моталь пасля дарожна-транспартнага здарэння знаходзіўся на лячэнні ў Іванаўскай раённай бальніцы. Чаму ён вырашыў пакінуць бальніцу, невядома.