СМС

Даўжнікі будуць атрымліваць SMS аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці і, магчыма, яшчэ нейкіх выканаўчых дзеяннях.
Аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці даўжнікам паведамяць з дапамогай мабільнага аператара. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Новыя падыходы ў працы з даўжнікамі пазначыў галоўны судовы выканаўца Беларусі Дзмітры Каваленка.

– Даўжнікі будуць атрымліваць SMS аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці і, магчыма, яшчэ нейкіх выканаўчых дзеяннях, – растлумачыў Дзмітры Каваленка.

Па словах галоўнага судовага выканаўцы, для больш эфектыўнага інфармавання плануецца актыўна супрацоўнічаць з мабільнымі аператарамі і задзейнічаць аўтадазвон і SMS.