Ноч на суботу, 17 лістапада, можа стаць вельмі халоднай. Чакаецца істотнае паніжэнне тэмпературы. 

Так pogoda.by прагназуе, што тэмпература паветра ў Мінску знізіцца да -10, Yandex.pogoda адзначае, што да сённяшняй ночы слупок тэрмометра можа апусціцца да мінус 7, а ноччу будзе мінус 9 градусаў.

Gismeteo.by прагназуе, што ўначы і пад раніцу пахаладае да мінус 10.

Пра мінус 10 паведамляе і нарвежскі сайт yr.no.