15 лістапада каля васьмі гадзін раніцы 32-гадовая жанчына, жыхарка Маладзечаншчыны, хацела скрасці манекен, апрануты ў жаночае паліто, з гандлёвага месца на рынку ў Маладзечне.
Скарыстаўшыся тым, што прадавец страціў пільнасць, жанчына схапіла манекен з паліто, што каштавала каля 130 рублёў.

Скрасці рэч у жанчыны не атрымалася. Каля рынка яе затрымалі прахожыя, паведамляюць на сайце УУС Мінаблвыканкама.

15 лістапада завялі крымінальную справу.