Працягваючы рэстаўрацыю Крэўскага замка, работнікі пабачылі цікавую знаходку.
У адной з адтулінаў забутоўкі знайшлі бітае шкло. Аказалася, што гэта бутэлькі ад лідскага піва канца 19 стагоддзя.

– Кут перад Першай сусветнай вайной быў у у разбураным стане. Падчас вайны немцы ўмацоўвалі бетонам. Відаць, тады, шкло туды і трапіла, – распавёў навуковец, даследчык Крэва Алег Дзярновіч.