Паліва

АІ-95 і дызель на тыдні будуць каштаваць 1,51 рублёў. Цяперашняе падаражэнне на адну капейку стане ўжо 24-м па ліку ад пачатку года.
Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва змяняюцца – ужо звыклае суботняе штотыднёвае паведамленне апублікаваў канцэрн “Белнафтахім”. Ад 18 лістапада на аўтазапраўках Беларусі кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,42 рублёў, АІ-95-К5-Еўра падаражэе да 1,51, АІ-98-К5-Еўра будзе каштаваць 1,72, а дызельнае паліва – 1,51.

Нават нягледзячы на ​​нядаўняе падзенне коштаў на нафту, «Белнафтахім» вырашыў працягнуць практыку павышэння кошту паліва ў Беларусі.

Нагадаем, справядлівая цана за літр бензіну ў Беларусі – 77 цэнтаў, заявілі ва ўрадзе Беларусі.