Пажар здарыўся каля пяці вечара ў вёсцы Падбярэззе Людвіноўскага сельсавета.
Загарэўся дах навеса, прыбудаванага да хлява. Пад навесам ляжалі дровы і сельскагаспадарчы інвентар.

Калі прыехалі выратавальнікі, дах гарэў адкрытым полымем. У выніку згарэлі дах, адна са сцен хлява, частка дроў і інвентар.

Дом выкарыстоўваюць як лецішча.

– Прычыну пажару высвятляюць. Але вядома, што напярэдадні гаспадары прыязджалі на лецішча, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк.