МНС

У здымках прынялі ўдзел работнікі МНС і члены іх сем’яў. Ключавая думка кліпа: «112 – нумар бяспечны». Ён з’явіўся ў Беларусі ў дадатак да ўжо існуючага нумара 101 напярэдадні правядзення Чэмпіянату Свету па хакеі ў 2014-м годзе і выкарыстоўваецца практычна ва ўсёй Еўропе. У сувязі з II Еўрапейскімі Гульнямі кліп будзе яшчэ і добрым спосабам нагадаць, куды звяртацца, «калі нешта пойдзе не так».